Польшча павялічыць армейскі кантынгент на мяжы з Беларуссю

24 сакавіка, Позірк. Польская армія павялічыць колькасць вайскоўцаў для дапамогі памежнікам у ахове межаў краіны ў чатырох рэгіёнах, заявіў 23 сакавіка ў Беластоку міністр нацыянальнай абароны гэтай дзяржавы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Як паведамляе PAP, гаворка ідзе пра Падляскае (мяжуе з Беларуссю), Люблінскае (з Літвой), Вармінска-Мазурскае (з Расіяй) і Падкарпацкае (з Украінай) ваяводствы.
Паводле слоў Касіняк-Камыша, неабходнасць гэтага кроку прадыктаваная “сэнсам існавання” польскай дзяржавы. Ён адзначыў, што знаходжанне армейскага кантынгенту на мяжы “падоўжанае да канца 2024 года”, для гэтага “ўжо выдзелена фінансаванне”.
“Мы ўмацуем бяспеку дзяржавы, будзем абараняць кожнага нашага грамадзяніна, кожны кавалак нашай зямлі”, — сказаў міністр.
Ён падкрэсліў, што яго словы накіраваныя не для “запалохвання” патэнцыйных праціўнікаў, а для “стрымлівання”.
Паводле даных інспекцыі забеспячэння Узброеных сіл Польшчы, выдаткі на забеспячэнне бяспекі на польска-беларускай мяжы ў 2021–2023 гадах склалі амаль 1,5 млрд злотых (каля 375 млн долараў па бягучым курсе). Чаканыя выдаткі ў 2024 годзе — каля 850 млн злотых.
21 сакавіка намеснік міністра абароны Польшчы Цэзарый Томчык паведаміў, што з ліпеня 2021 года да аховы мяжы прыцягнута 5,6 тыс. вайскоўцаў; у 2022-м — 6,7 тыс.; у 2023-м — 3 тыс., з пачатку 2024-га — 4,6 тыс. Зза гэты перыяд “было выстаўлена 280 тыс. наглядальных пастоў і арганізавана больш за 250 тыс. патрулёў”, сказаў намеснік кіраўніка ведамства.
21 сакавіка зафіксаваная рэкордная з пачатку міграцыйнага крызісу колькасць нелегалаў, якія спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі, — 298. З пачатку года на паказаную дату папярэджаная 2.331 спроба парушэння мяжы з боку Беларусі.
У чэрвені 2023 года Польшча завяршыла ўзвядзенне 206-кіламетровага плота ўздоўж мяжы з Беларуссю.
16 лютага гэтага года прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што загарода павінна быць мадэрнізаваная “ў самыя кароткія тэрміны”. 16 студзеня паведамлялася, што ў 2024 годзе на абслугоўванне фізічных і электронных бар’ераў на мяжы з Беларуссю Польшча выдзеліць каля 2,5 млн злотых, гарантыйны тэрмін іх эксплуатацыі складае пяць гадоў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПарламент Албаніі можа прыняць рэзалюцыю аб непрызнанні выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі скарацілася за пяць гадоў на 11,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПрадстаўнік НАН прапанаваў стварыць у Беларусі дзяржструктуру для рэгулявання штучнага інтэлектуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+