“Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы” прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”

28 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 28 сакавіка прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “ABA Together (Association of Belarusians in America)”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
“Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы”, якую мае на ўвазе міліцэйскае ведамства, — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае беларусаў па ўсёй тэрыторыі ЗША.
Арганізацыя, паводле інфармацыі на яе сайце, абапіраецца на “веру ў дэмакратыю, правы чалавека і свабоду слова”.
27 лютага суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў гэтай асацыяцыі — сайта, каналаў у “Тэлеграме” і “ЮТубе”, старонак у “Фэйсбуку”, “Інстаграме”, X.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС 215 пазіцый.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



