Аб’ём расійскіх інвестыцый у Беларусь за год вырас на 30% — Белстат

31 сакавіка, Позірк. Расія ў 2023 годзе інвеставала ў беларускую эканоміку 5,1 млрд долараў — на 1,2 млрд больш (+30,1%), чым у 2022-м, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе, прымеркаваным да Дня яднання народаў дзвюх краін, які адзначаецца 2 красавіка.
Паводле звестак ведамства, аб’ём узаемнага гандлю таварамі вырас у гадавым выражэнні на 6,3%.
Адзначаецца, што 74,1% прамежкавых тавараў Беларусь імпартавала з Расіі.
На РФ прыпала 81,9% экспарту беларускіх прамежкавых і спажывецкіх тавараў.
Асноўнымі беларускімі таварамі, экспартаванымі ў Расію летась, сталі малочная і мясная прадукцыя; грузавыя і легкавыя аўтамабілі; тэлевізары, маніторы і праектары; трактары і седлавыя цягачы.
Беларусь закупляла ў РФ нафту, прыродны газ, чорныя металы і вырабы з іх.
У 2023 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 2.312 арганізацый з інвестыцыямі з Расіі — на 52 больш, чым у 2022-м (+2,3%).
Прамежкавыя тавары — тавары, якія набываюцца для перапродажу, першаснай апрацоўкі або вырабу з іх канчатковага вырабы.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



