Міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю зацягнецца на гады, лічыць кіраўнік МУС Польшчы

3 красавіка, Позірк. Міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю зацягнецца на гады, такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі 3 красавіка ў Беластоку падчас наведвання Падляскага аддзялення Памежнай аховы.
“Усё часцей здзяйсняюцца спробы нелегальна прарваць польска-беларускую мяжу і трапіць на тэрыторыю Польшчы, — цытуе чыноўніка прэс-служба МУС. — Ніхто не сумняваецца, што міграцыйны маршрут праз Беларусь у Польшчу — гэта штучны маршрут, створаны беларускімі службамі. Мы пачынаем працэс умацавання бар’ера на мяжы: больш электронікі, оптаэлектронікі і адмысловых сродкаў абароны. Мы павінны гэта зрабіць, бо гэтая практыка выкарыстання міграцыі ў якасці інструмента застанецца з намі на доўгія гады”.
Адзначаецца, што міністр і яго намеснік Чэслаў Мрочак таксама сустрэліся з памежнікамі непасрэдна ў прыгранічнай паласе — у Бялавежы і Полаўцах.
Праведзены “Позіркам” аналіз статыстычных даных сведчыць, што з пачатку года польская памежная служба прадухіліла не менш як 4.110 спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, больш за ўсё ў мінулым месяцы — 3.438. Актыўнасць мігрантаў у сакавіку была на траціну вышэйшай, чым у тым жа месяцы мінулага года (2.583).
Усяго краіны ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, у 2024 годзе спынілі сама меней 5.093 такія спробы (у тым ліку Літва — 145, Латвія — 838).
Колькасць спыненых спробаў нелегальнага пранікнення з Беларусі ў ЕС вырасла ў 44 разы ў параўнанні са студзенем
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



