Дэлегацыя Мінабароны абмеркавала ў Маскве ўзаемадзеянне узброеных сіл краін СНД у палявой вывучцы

4 красавіка, Позірк. Напрамкі ўзаемадзеяння узброеных сіл дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) “у галіне баявой падрыхтоўкі і палявой вывучкі” абмеркавала дэлегацыя Узброеных сіл Беларусі на чале з начальнікам Генеральнага штаба Віктарам Гулевічам на пасяджэнні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў — удзельніц СНД 4 красавіка ў Маскве.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, бакі “абмяняліся думкамі па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, прынялі рашэнне па далейшым развіцці і функцыянаванні Сумеснай (аб’яднанай) сістэмы сувязі”.
Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС Беларусі Андрэй Лук’яновіч выступіў з дакладам аб напрамках развіцця адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі.
Па выніках пасяджэння ўдзельнікі прынялі рашэнне аб правядзенні чарговага пасяджэння Камітэта начальнікаў штабоў у 2025 годзе на тэрыторыі Беларусі.
“Падзеі апошняга часу сведчаць аб паслядоўным разбурэнні Захадам фундаментальных асноў стратэгічнай стабільнасці і міжнародных інстытутаў бяспекі”, — заявіў першы намеснік міністра абароны РФ Валерый Герасімаў.
“У гэтых умовах усё больш рэальнымі і разнастайнымі становяцца выклікі дзяржавам Садружнасці, што абавязвае нас мець добра абсталяваныя і навучаныя ўзброеныя сілы”, — цытуе яго расійскае ведамства.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму дагэтуль не прадстаўлена.
Аляксандр Лукашэнка адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


