Пасля аварыі ў Мінску шпіталізавана чатыры пасажыры маршруткі, удакладняе Мінздароўя
6 красавіка, Позірк. Пасля аварыі, што адбылася ўдзень 6 красавіка ў Мінску, шпіталізавана чатыры пасажыры маршрутнага таксі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Раней сталічная міліцыя заявіла, што шпіталізацыя спатрэбілася пяці пасажырам.
Паводле інфармацыі Мінздароўя, пацярпелыя дастаўленыя ў гарадскія бальніцы № 2 і № 5, а таксама клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У іх “дыягнаставаныя спалучаныя траўмы”, у тым ліку чэрапна-мазгавая траўма, пералом сківіцы, удары, ранкі ды інш.
“Усім пацыентам зараз праводзяцца ўсе неабходныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з папярэднімі данымі міліцыі, 50-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes не даў рады кіраванню на вул. Гінтаўта і ўрэзаўся ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Два з іх па інерцыі выехалі за межы праезнай часткі і сутыкнуліся: адзін з дрэвам, другі — з ліхтарным слупам. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следчыя.
Раніцай 6 красавіка ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць) маршрутка ўрэзалася ў трактар. Пацярпела дзесяць чалавек, дзевяць з іх спатрэбілася шпіталізаваць.
10 чалавек пацярпела пры сутыкненні маршруткі з трактарам у Мастоўскім раёне
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+