Журналіст Ігар Карней абскардзіў вынесены прысуд

12 красавіка, Позірк. Журналіст Ігар Карней абскардзіў вынесены прысуд, паведаміла “Радыё Свабода” са спасылкай на інфармацыю ад сваячкі палітвязня.
Ён таксама пераводзіцца з мінскага СІЗА № 1 у магілёўскае СІЗА.
“Ігара сёння этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апеляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёння яшчэ паспелі перадаць невялікую перадачу”, — цытуе жанчыну СМІ.
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў журналіста Ігара Карнея да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Суддзя Сяргей Кацэр прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Карнея затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у ягоным доме прайшоў ператрус. Яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэньне крымінальнай справы на волю ён ня выйшаў. Судовы разбор пачаўся 19 сакавіка.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.
25 сакавіка беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ігара Карнея палітычным зняволеным.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



