Беларусь і Эсваціні разглядаюць магчымасць устанавіць дыпламатычныя стасункі

16 красавіка, Позірк. Перспектывы ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Эсваціні абмеркаваў амбасадар у ПАР Ігар Белы з каралём згаданай афрыканскай краіны Мсваці III.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, сустрэча адбылася 15 красавіка ў Ёханэсбургу (ПАР).
Бакі таксама абмеркавалі наступнае за ўсталяваннем дыпламатычных стасункаў “развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах”.
“Адзначана асаблівая цікавасць Каралеўства Эсваціні ў прыцягненні беларускага досведу і тэхналогій у галіне развіцця сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі афрыканскай краіны”, — сцвярджае знешнепалітычнае ведамства.
Каралеўства Эсваціні (да 2018 года — Свазіленд) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, якая займае 17,4 тыс. кв. км (менш за палову Мінскай вобласці), дзе пражывае 1,2 млн чалавек.
Валавы ўнутраны прадукт Эсваціні на душу насельніцтва ў 2023 годзе быў амаль удвая меншы, чым у Беларусі — 3.995 долараў супраць 7.427. На сельскую, лясную гаспадарку і горназдабыўную прамысловасць прыпадае 13% ВУП гэтай афрыканскай дзяржавы, на апрацоўчую прамысловасць (тэкстыль і перапрацоўка цукру) — 37% ВУП, на паслугі — 50% ВУП.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



