BySol эвакуяваў з Беларусі экс-палітзняволеную Чаранкову

18 красавіка, Позірк. Антыфашыстка, вакалістка мазырскага гурта “VIKT(A)R xOi!” і былая палітзняволеная Крысціна Чаранкова пакінула Беларусь праз пагрозу пераследу, паведаміў 17 красавіка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
“Крысціна Чаранкова на волі і ў бяспецы <…>, — напісаў Стрыжак. — Мы можам ратаваць людзей толькі дзякуючы вашай падтрымцы!”
Актывістка выйшла на волю 11 красавіка з гомельскай папраўчай калоніі №4, цалкам адбыўшы тэрмін зняволення.
Яе затрымалі разам з мужам 22 сакавіка 2022 года.
10 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу.
На судзе Чаранкова паведаміла, што ў жніўні 2020 года сілавікі затрымалі і збілі бацькоў яе мужа, таму яна пачала негатыўна ставіцца да міліцыі. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна “пісала ў “Інстаграме” ў 2020 годзе такія выразы, як “віншую беларускіх міліцыянераў з іх Дном”, “агульнавядомы факт — мусара горш г…на”, “добры мент — мёртвы мент” і інш.
16 лістапада суддзя Аляксей Хлышчанкаў прыгаварыў Чаранкову да 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
11 красавіка 2022 года праваабаронцы прызналі Чаранкову палітзняволенай.
8 траўня таго ж года стала вядома, што змест яе старонкі ў “Інстаграме” (больш за 5 тыс. падпісчыкаў), прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
17 лютага 2023 года Чаранкова ўключаная ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка