Полк Каліноўскага забараніў байцам балатавацца ў Каардынацыйную раду
24 красавіка, Позірк. Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) могуць “рэалізоўваць ўласныя палітычныя інтарэсы” ў якасці фізічных асоб, але пры ўмове сыходу з падраздзялення. Такое рашэнне прынята па выніках сходу “часткі асабовага складу” палка 22 красавіка, паведамляе прэс-служба ПКК.
Сход быў ініцыяваны камандзірам палка Дзянісам Прохаравым (пазыўны “Кіт”), падставай стаў намер “шэрагу байцоў вылучыцца на выбары ў Каардынацыйную раду”, пры гэтым аб асабістых планах яны не паведамілі “сваім камандзірам”, адзначаецца ў рэлізе.
На сходзе было прынятае рашэнне не вылучацца на выбарах у КР палком як палітычнай адзінкай, за гэта, як сцвярджаецца, адзінагалосна прагаласавала “тэрміновая рада камандзіраў”.
Абавязальніцтва байца сысці з ПКК у выпадку ўдзелу ў выбарах па ўласнай ініцыятыве замацавана 10 галасамі супраць 4.
“Рада камандзіраў лічыць неабходным прыняццё ўдзелу палка ў агульнабеларускім дэмакратычным дыскурсе і ўзаемадзеянні з іншымі палітычнымі актарамі. Праз гэта ПКК была ініцыяваная канферэнцыя і дыялогавая пляцоўка “Шлях да Волі”. Фармат пляцоўкі прадугледжвае ўзаемадзеянне з палітычнымі і грамадскімі групамі пры захоўванні палком магчымасці не адыходзіць ад сваёй асноўнай, вайсковай працы”, — гаворыцца ў паведамленні дабраахвотніцкага падраздзялення.
Таксама ПКК адзначыў, што “ніхто з ваяроў са сваёй пасады на дадзены момант не вызвалены”.
Полк Каліноўскага выступіў з гэтай заявай у адказ на паведамленне, апублікаванае 23 красавіка на старым сайце падраздзялення (не абнаўляўся больш за 9 месяцаў). У паведамленні гаварылася, што на агульным сходзе 22 красавіка “каліноўцы прынялі шэраг важных рашэнняў”.
Сцвярджалася, што дабраахвотнікі прагаласавалі за адмену рашэння камандзіраў аб забароне ўдзелу ў выбарах КР. За гэта выказаліся 78,6% удзельнікаў сходу.
Таксама паведамлялася, што са складу палка выключаны дабраахвотнік з пазыўным “Мiкола” (84% галасоў).
Трэцім пунктам, паводле змешчанай інфармацыі, была зацверджаная “працоўная група з прадстаўнікамі ад усіх падраздзяленняў палка” (91%), якая атрымала права зацвердзіць Статут ПКК. У адпаведнасці з гэтым дакументам, падкрэслівалася ў публікацыі, “будзе рэфармаваная ўся дзейнасць падраздзялення”.
На выбары новага складу Каардынацыйнай рады пададзена 13 выбарчых спісаў, якія ў агульнай складанасці налічваюць 280 чалавек. Цяпер яны верыфікуюцца.
Сярод іншых у выбарчую камісію паступіў спіс “Воля” ў складзе 20 прэтэндэнтаў, лідарам спіса з’яўляецца намеснік камандзіра ПКК Вадзім Кабанчук.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка