Былая журналістка catholic.by Ючкавіч прысуджаная да абмежавання волі

26 красавіка, Позірк. Суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Юлія Крэпская) прыгараварыў былую журналістку партала Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by 34-гадовую Аксану Ючкавіч да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), паведамляе ініцыятыва “Хрысціянская візія”.
Яее прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Ючкавіч вызваленая ў зале суда.
Яна была затрыманая 23 студзеня 2024 года. У гэты і наступны дзень па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў і інш. Некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
“Хрысціянская візія” адзначала, што Ючкавіч — “вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка”. Сярод іншага яна харыстка, была “звеннявой у арганізацыі каталіцкіх скаўтаў” і навучала падлеткаў “паважліва ставіцца да навакольнага свету”, вяла падрыхтоўчы курс польскай мовы ў Міждыяцэзіяльнай семінарыі.
“Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамозе іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі добрага Самараніна ў Мінску”, — паведамляла ініцыятыва.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+