Ствараецца фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў, першы ўнёсак робіць Нарвегія

30 красавіка, Позірк. Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў ствараецца з ініцыятывы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Першы ўнёсак робіць Нарвегія. Прэм’ер-міністр гэтай скандынаўскай дзяржавы Ёнас Гар Сторэ на сустрэчы з Ціханоўскай 30 красавіка ў Осла паведаміў, што краіна пералічвае ў фонд 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра).
Фонд накіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Гаворка пра медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі. Распараджацца сродкамі фонда будуць беларускія арганізацыі ды ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням.
Паводле інфармацыі Вячоркі, Міністэрства замежных спраў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Уносіць сродкі змогуць урады краін, міжнародныя арганізацыі і іншыя донары.
З ініцыятывай стварыць такі фонд Ціханоўская выступіла пасля таго як палітзняволены, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру у 2022 годзе.
Дэмлідар наведвае Нарвегію 29–30 красавіка.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



