Ціханоўская наведае Мальту па запрашэнні міністра замежных спраў

2 траўня, Позірк. Святлана Ціханоўская ўпершыню наведае Мальту на запрашэнне міністра замежных спраў гэтай краіны Яна Борга, паведаміў 2 траўня “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Падчас візіту запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Мальты Мірыям Спітэры Дэбона, спікерам парламента Анджэла Фарруджа.
Паводле слоў Вячоркі, падчас сустрэчы дэмлідара на Мальце са старшынёй Еўрапарламента Рабертай Метсолай плануецца падпісанне пагаднення паміж беларускімі дэмсіламі і ЕП.
Чакаецца, што падчас візіту Ціханоўская абмяркуе з мальтыйскімі палітыкамі рэпрэсіі ў Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, механізмы прыцягнення да адказнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама яго ўдзел у вайне Расіі супраць Украіны.
Акрамя таго, адзначыў Вячорка, будуць абмяркоўвацца праца Аб’яднанага пераходнага кабінета, яго супрацоўніцтва з ЕС, а таксама ўзаемадзеянне з Мальтай, якая старшынюе ў арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе у 2024 годзе.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка