СК трэці раз за дзень пашырыў спіс асобаў, па якіх пачата спецвытворчасць

3 траўня, Позірк. Следчы камітэт 2 траўня распачаў спецвытворчасць у дачыненні да жыхарак Гродна, былых палітвязняў Надзеі Сцепанцовай і Жанны Захаркевіч, вынікае з адпаведнага пераліку на сайце ведамства.
Абедзвюм жанчынам, якія з’яўляюцца сёстрамі, інкрымінавана ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
10 сакавіка 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў Сцепанцову і Захаркевіч вінаватымі па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў) КК. Сцепанцова была прыгавораная да 3,5 года, Захаркевіч — да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). На момант абвяшчэння прысуду жанчыны не былі пад вартай.
Яны пакінулі Беларусь пасля няўдалай апеляцыі, да пачатку выканання прыгавору. У інтэрв’ю расійскаму журналісту Юрыю Дудзю сёстры паведамілі, што ішлі ў Літву па балоце 12 гадзін.
3 траўня СК паведаміў, што напярэдадні распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Ежы Грыгенчы — былога каардынатара ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, а таксама ў дачыненні да прадстаўнікоў стартап-хаба Imaguru Таццяны Марыніч і Анастасіі Хамянковай.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка