Урад на тры месяцы забараніў свабодна вывозіць з Беларусі моркву і буракі

9 траўня, Позірк. У Беларусі ўведзена трохмесячная забарона на свабодны экспарт морквы і сталовых буракоў, вынікае з пастановы Савета міністраў № 341 ад 8 траўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 9 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, вывозіць гэтую прадукцыю (незалежна ад паходжання) за межы Беларусі можна толькі на падставе разавых ліцэнзій, якія выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пасля ўзгаднення са сталічным і абласнымі выканкамамі.
Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на гэтую прадукцыю, калі яна вывозіцца з краіны “для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам”, а таксама “ў якасці харчоў”. Акрамя таго, не падлягае ліцэнзаванню транзіт адпаведных тавараў.
Праект “Кошт урада” ў красавіцкім аглядзе паведамляў, што ў сакавіку цэны на садавінагародніную прадукцыю былі ў сярэднім на 9,7% вышэй, чым годам раней. “Атрымліваецца, што “гароднінная” інфляцыя зараз абганяе сярэднюю інфляцыю ў эканоміцы, якая складае 5,6%. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што ў сакавіку 2023 года адносна сакавіка 2022-га гародніна і садавіна не даражэлі, а, наадварот, таннелі на 3,9%”, — гаварылася ў аналітычным матэрыяле.
Па выніках сакавіка больш за ўсё падаражэлі капуста (+63% да таго ж месяцу 2023 года), часнык (+58%), яблыкі (+28%), вінаград (+24%) і буракі (+26%). Разам з тым бульба, цыбуля і перац патаннелі на 15%, 10% і 5% адпаведна.
- Грамадства, ПалітыкаПрызначэнне маркотнага Караніка можа быць метафарай, якая адлюстроўвае стан Акадэміі навук — навукоўца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКсенія Луцкіна: У СССР на 1 млн насельніцтва прыходзілася 12 палітвязняў, у сённяшняй Беларусі — больш за 130 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка