Амбасадар у Будапешце пацвердзіў удзел беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве венгерскай АЭС
13 траўня, Позірк. Беларускія спецыялісты ўжо не адзін год удзельнічаюць у рэалізацыі праекта “Пакш-2” па будаўніцтве АЭС у Венгрыі, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ 12 траўня амбасадар у Будапешце Уладзімір Улаховіч. Паводле яго слоў, увод у строй станцыі дазволіць Венгрыі штогод эканоміць 3,5 млрд кубаметраў газу.
На думку Улаховіча, Беларусь і Венгрыя могуць супрацоўнічаць у галінах, якія не закранутыя абмежаваннямі або санкцыямі, напрыклад у аграрным сектары. Многія венгерскія кампаніі ўжо каля 20 гадоў працуюць у Беларусі, сказаў ён. На парадку двухбаковага супрацоўніцтва, адзначыў амбасадар, застаюцца “пытанні, звязаныя і з прамысловасцю, і з IT-сферай”.
25 сакавіка Міністэрства энергетыкі Беларусі паведаміла, што міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта падчас праведзенай у той дзень на палях міжнароднага форуму “Атамэкспа” ў Сочы (РФ) сустрэчы з кіраўніком ведамства Віктарам Каранкевічам “адзначыў высокі ўзровень рэалізацыі праекта па будаўніцтве БелАЭС і выказаў зацікаўленасць венгерскага боку ў вывучэнні назапашанага нашай краінай досведу і кампетэнцый”. Бакі абмеркавалі “перспектывы абмену досведам у пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, падрыхтоўкі кадраў, кіравання і абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам”. Таксама “гаворка ішла аб магчымасцях прыцягнення беларускіх спецыялістаў да рэалізацыі праекта АЭС “Пакш-2″ у Венгрыі”.
Умовы двухбаковага ўзаемадзеяння прапрацоўваюцца на ўзроўні “сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы атамнай энергетыкі”, гаварылася ў паведамленні Мінэнерга. “Фактычна сфармавана дадатковая пляцоўка, на якой беларускія і венгерскія спецыялісты змогуць абменьвацца станоўчымі практыкамі ў галіне развіцця ядзерна-энергетычнай інфраструктуры”, — сказаў па выніках сустрэчы Каранкевіч.
Летась у ліпені Улаховіч заявіў, што Беларусь разлічвае на ўдзел у будаўніцтве АЭС у Венгрыі, якой перададзеныя адпаведныя прапановы. АЭС, паводле яго слоў, будзе ўзводзіцца па расійскім праекце: “Венгрыі ўдалося вырашыць пытанне з працягам развіцця сваёй атамнай станцыі, яны змаглі дамовіцца з Еўрапейскай камісіяй. Фактычна прынятая пастанова, што “Расатам” працягне будаўніцтва аб’екта “Пакш-2″. Будзе выкарыстаны такі ж рэактар, які працуе на беларускай станцыі. Гэта значыць, што адкрываюцца магчымасці ўзаемадзеяння і ў гэтым сектары”.
Тады Улаховіч адзначаў, што ў венгерскага боку “ёсць попыт і на будаўнікоў, і на інжынераў з Беларусі, але пакуль рэальная толькі праца экспертнай групы”.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як сябра ЕС яна была вымушаная далучыцца да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне.
У кастрычніку 2023 года Сіярта браў удзел у канферэнцыі “Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармаваным свеце” ў Мінску. Таксама ён наведваў Беларусь летась у лютым. У тым жа месяцы была падпісана праграма супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2023 год, якая прадугледжвала “працяг дыялогу, комплекс мер па стымуляванні эканамічнага супрацоўніцтва, адукацыйных і культурных абменаў”.
У канцы верасня мінулага года Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад новага амбасадара Венгрыі ў Беларусі Зіты Ілоны Бенчык. Такім чынам, Венгрыя з’яўляецца адзінай краінай ЕС, амбасадар якой уручыў граматы Лукашэнкі пасля падзей 2020 года.
Будаўніцтва Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася восенню 2023 года. Станцыя ўзведзеная па расійскім праекце за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіла дзяржкарпарацыя “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Венгерскі праект “Пакш-2″павінен быць рэалізаваны да 2030 года з дапамогай “Расатама”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка