“Тураўскі малочны камбінат” пераадолеў дэфолт

16 траўня, Позірк. ААТ “Тураўскі малочны камбінат” (Гомельская вобласць), які дапусціў дэфолт па адным з выпускаў аблігацый у жніўні 2023 года, заявіў аб выкананні апошніх абавязацельстваў перад інвестарам на агульную суму 1 млн долараў, паведамляе “Эканамічная газета” са спасылкай на даныя з Аадзінага партала фінансавага рынку.
Адзначаецца, што “нягледзячы на дапушчанае парушэнне, эмітэнт працягнуў выплачваць купонны даход па аблігацыях і змог паступова выканаць абавязацельствы перад інвестарамі ў поўным аб’ёме”.
Пры гэтым фінансавае становішча эмітэнта “застаецца няпростым”, яго кароткатэрміновыя абавязацельствы па стане на 1 красавіка 2024 года склалі 324,2 млн рублёў, з якіх 273,5 млн павінна быць пагашана на працягу бліжэйшых 12 месяцаў.
Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг камбіната па выніках 2023 года сфарміраваўся на ўзроўні 40,9 млн руб. Такім чынам, адзначае выданне, “фінансавая ўстойлівасць прадпрыемства вызначаецца магчымасцю рэфінансавання бягучых абавязацельстваў”. Пры гэтым “аўдытарскае меркаванне ў дачыненні да гадавой справаздачнасці камбіната звяртае ўвагу на істотную нявызначанасць у дачыненні да бесперапыннасці дзейнасці”.
Міністэрства фінансаў 23 жніўня 2023 года пацвердзіла невыкананне абавязацельстваў па аблігацыях, эмітаваных ААТ “Тураўскі малочны камбінат”.
9 жніўня павінна было адбыцца пагашэнне аблігацый 3-га і 4-га выпуску камбіната, аднак трымальнікі аблігацый атрымалі толькі працэнты, сродкі ў пагашэнне намінальнага кошту аблігацый ім не паступілі.
10 жніўня прадпрыемства паведаміла, што асноўная прычына несвоечасовага выканання абавязацельстваў — фінансавыя цяжкасці, звязаныя з увядзеннем забароны з 12 красавіка па 11 ліпеня бягучага года на пастаўку, а затым транзіт прадукцыі па тэрыторыі Расіі. Аб’ём продажаў на дадзены рынак да ўвядзення забароны складаў 75% ад усіх продажаў прадпрыемства.
“У сапраўдныя час камбінат аднаўляе свае продажы ў РФ да ранейшых аб’ёмаў”, — гаварылася ў рэлізе кіраўніцтва камбіната.
Адзначалася, што выплаты па аблігацыях будуць ажыццёўленыя да 1 верасня 2023 фізічным асобам, да 1 красавіка 2024 буйному інвестару і астатнім уладальнікам аблігацый.
Таксама 10 жніўня камбінат паведаміў аб заключэнні дамовы аб залогу прадукцыяй з ААТ “Белаграпрамбанк”.
1 жніўня камбінат апублікаваў фінансавую справаздачнасць, згодна з якой за шэсць месяцаў 2023 года арганізацыя атрымала страту 22,9 млн рублёў супраць прыбытку 18,2 млн рублёў годам раней.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка



