Памежны камітэт паведаміў пра затрыманне двух мужчын на мяжы з Літвой, адзін быў у вышуку па “справе Зельцэра”
22 траўня, Позірк. Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) паведаміў аб затрыманні 21 траўня на мяжы з Літвой двух мужчын, адзін з якіх меў намер незаконна трапіць у ў суседнюю краіну з мэтай “ухілення ад крымінальнай адказнасці”.
Ведамства заяўляе, што “зламыснік у 2021 годзе пакідаў каментары ў адным з экстрэмісцкіх каналаў” і “ўхваляў забойства супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка”.
Сцвярджаецца, што з лютага гэтага года затрыманы знаходзіцца ў міжнародным вышуку як падазраваны па крымінальнай справе, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або варажнечы).
“Другі затрыманы, які выконваў ролю кіроўцы, у 2020 годзе прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да яго звярнуліся беларусы з-за мяжы для дастаўкі адшукваемага прама да дзяржмяжы і абяцалі добра заплаціць за працу”, — гаворыцца ў паведамленні ДПК.
Прозвішчы затрыманых не называюцца.
28 верасня 2021 года КДБ паведаміў пра гібель супрацоўніка (31-гадовы афіцэр групы “А” Дзмітрый Федасюк), які атрымаў смяротнае раненне падчас спецыяльных мерапрыемстваў “па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці”.
31-гадовы ІТ-спецыяліст Андрэй Зельцэр, які страляў у Федасюка, быў забіты на месцы. Яго жонку Марыю Успенскую, якая здымала тое, што адбываецца, на камеру мабільнага тэлефона, затрымалі. Пазней яна была прызнаная палітзняволенай.
Першапачаткова жанчыну абвінавачвалі ў саўдзеле ў забойстве Федасюка паводле арт. 16 (саўдзел у злачынстве) і 139 (забойства) КК. Але Мінскі гарадскі суд 16 чэрвеня 2022 года прыгаварыў Успенскую да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным наглядам, вызваліўшы яе ад крымінальнай адказнасці. Суд таксама прызначыў удаве Зельцэра кампенсацыю маральнай шкоды сумай 100 тыс. рублёў на карысць пацярпелай удавы Федасюка, якія будуць залічаныя на карысць дзіцячага дома №5 у Мінску.
У наступныя дні пасля інцыдэнту па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках і месенджарах.
Па стане на 28 верасня 2023 года праваабаронцам былі вядомыя прозвішчы 124 асуджаных па “справе Зельцэра”, абсалютная большасць з якіх прыгавораная да пазбаўлення волі.
Журналіст “Камсамольскай праўды ў Беларусі” Генадзь Мажэйка за матэрыял пра Зельцэра быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі паводле арт. 130 і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК. Прызнаны палітвязнем. Паводле звестак праваабаронцаў, выйшаў на волю ў лістападзе 2023 года.
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
- Эканоміка
З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская аб палітвязнях: Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў"
- ГрамадстваУ Мінску тры дні назіраецца рэкордная тэмператураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты