Лукашэнка хоча развіваць стасункі з Іарданіяй, сталіцу якой пераблытаў з цэлай краінай

25 траўня, Позірк. Улады Беларусі “накіраваныя на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых стасункаў” з Іарданіяй і “развіццё ўсебаковай” супрацы з ёй, адзначыў Аляксандр Лукашэнка 25 траўня, віншуючы з Днём незалежнасці караля гэтай краіны Абдалу ІІ.
“Перакананы, з улікам значнага патэнцыялу далейшай інтэнсіфікацыі сувязей у сферах агульнай цікавасці мы зможам адкрыць новую старонку ў стасунказ Мінска і Амана“, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.

Варта адзначыць, што сталіца Іарданіі — Амман. Аман — асобная дзяржава на паўднёвым усходзе Аравійскага паўвострава, якое мяжуе з Еменам, ААЭ і Саудаўскай Аравіяй.
Паводле слоў Лукашэнкі, афіцыйны Мінск “высока ацэньвае намаганні Іарданіі па падтрыманні міру і стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу”, а таксама “вітае ініцыятывы” Абдалы II па “захаванні бяспекі ў краіне і суседніх дзяржавах”.
Указам № 210 ад 22 траўня гэтага года Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб скасаванні віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў. На яго базе МЗС даручана правесці перамовы.
Адметна, што падчас паветранага нападу Ірана на Ізраіль 14 красавіка Іарданія збіла дзясяткі іранскіх беспілотнікаў, якія праляталі над краінай. У адказ Тэгеран прыгразіў Амману, што той стане наступнай цэллю. У той самы час рэжым Лукашэнкі актыўна развівае стасункі з Іранам.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларусь і Іарданіяй усталяваныя 15 кастрычніка 1996 года. Актуальных звестак пра ўзровень тавараабароту паміж імі няма. Паводле даных адкрытых крыніц, у 2022 годзе ён склаў 2,2 млн долараў.

- Грамадства
- Грамадства12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка


