Сталіцы Беларусі і Нікарагуа дамовіліся пра гандлёва-эканамічную, навукова-тэхнічную супрацу

27 траўня, Позірк. Сталіцы Беларусі і Нікарагуа дамовіліся пра гандлёва-эканамічную, навукова-тэхнічную і культурную супрацу, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
Адпаведнае пагадненне падпісаў кіраўнік Мінска Уладзімір Кухараў і яго калега з Манагуа Рэйна Хуаніта Руэда Альварада.
Нікарагуанская дэлегацыя ў рамках візіту ў беларускую сталіцу наведае шэраг прадпрыемстваў, азнаёміцца з работай Цэнтра кіравання рухам Мінсктранса і Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра.
Нікарагуа з’яўляецца адной з краін, што не падтрымліваюць рэзалюцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, супраць якіх галасуе Беларусь. Летась абедзве дзяржавы адмовіліся падтрымаць дакумент Генеральнай асамблеі аб супрацы паміж ААН і Саветам Еўропы, які ўтрымлівае жорсткія фармулёўкі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з яе ўварваннем ва Украіну (26 красавіка), а таксама рэзалюцыю аб сітуацыі з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны (19 снежня).
Тавараабарот паміж Манагуа і Мінскам настолькі малы, што амбасада Беларусі ў Рэспубліцы Куба (па сумяшчальніцтве адказвае за стасункі з Нікарагуа) не прыводзіць ніякіх лічбаў. Схематычны графік на сайце дыпмісіі дае зразумець, што аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі з 2017 года пераважна падаў, склаўшыся ў 2021 годзе прыкладна на ўзроўні 1,2 млн долараў (большая частка прыпадае на беларускі экспарт).
Паміж краінамі дзейнічае льготны візавы рэжым (грамадзяне дзвюх краін да 90 дзён на год могуць знаходзіцца ў Беларусі ў Нікарагуа і наадварот без візы).
Мінск і Манагуа падзяляе каля 10,5 тыс. кіламетраў. Дабрацца да Нікарагуа наўпрост з Беларусі, як і з Расіі, немагчыма. Паводле даных сэрвісаў па падборы авіябілетаў, найбольш аптымальныя маршруты: Мінск — Кутаісі — Мадрыд — Маямі — Манагуа (амаль 54 гадзіны ў дарозе) альбо Вільнюс — Осла — Маямі — Манагуа (каля 19 гадзін шляху без уліку часу даезду да літоўскай сталіцы).
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

