Улетку ў Беларусі плануецца аздаравіць на 1% больш дзяцей, чым годам раней

27 траўня, Позірк. Летам у Беларусі плануецца аздаравіць на 1% больш дзяцей, чым год таму, вынікае з заявы намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба ўрада, летам у Беларусі плануецца аздаравіць больш за 393 тыс. дзяцей — на 4 тыс. чалавек больш, чым годам раней.
“У бягучым годзе на гэтыя мэты з бюджэту выдзяляецца 64 млн рублёў. Сярэдні кошт пуцёўкі на 15 дзён — 600 рублёў, з іх 248 рублёў (больш за 40%. — “Позірк”.) дзяржава кампенсуе. Гэта вялікі ўклад, праява клопату аб здароўі дзяцей”, — сказаў Петрышэнка.
Улетку будуць працаваць на сто аздараўленчых аб’ектаў больш, чым у мінулым годзе: 4,5 тыс. лагераў дзённага знаходжання і 1.5 тыс. аздараўленчых устаноў з кругласутачным знаходжаннем, паведаміў ён.
Плануецца, што аздараўленне ў ліку іншых пройдуць больш за 10,5 тыс. дзяцей-сірот і 4,5 тыс. дзяцей-інвалідаў, удакладніў Петрышэнка.
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



