Кавалеўскі: Выбары ў КР сталі прыкладным практыкаваннем у дэмакратычным працэсе

28 траўня, Позірк. Выбары ў Каардынацыйную раду (КР) трэцяга складу сталі “прыкладным практыкаваннем у дэмакратычным працэсе”, адзначыў 28 траўня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Кавалеўскі.
Гэта “рэзка кантрастуе з поўнай адсутнасцю павагі да дэмакратычных нормаў пры дыктатуры”, напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Кавалеўскі павіншаваў удзельнікаў выбараў, асобна падзякаваў Паўлу Ліберу — кіраўніку IT-платформы “Новая Беларусь”, каманда якога распрацавала інфраструктуру для верыфікацыі выбаршчыкаў і анлайн-галасавання Belarus ID.
Паводле слоў Кавалеўскага, Лібер “стварыў бяспечную і эфектыўную платформу” для галасавання “ў рэкордна кароткія тэрміны, дзякуючы чаму неверагоднае стала рэальнасцю”.
Выбары ў КР прайшлі з 00:00 25 траўня да 23:59 27 траўня. У анлайн-галасаванні ўзялі ўдзел 6.723 чалавекі.
Па выніках кампаніі ў трэці склад прайшло 80 членаў, якія прадстаўляюць 8 з 11 дапушчаных да галасавання спісаў (“Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 28 мандатаў, “Блок Пракоп’ева — Ягорава” — 13, “Незалежныя беларусы” і “Еўрапейскі выбар” — па 8, “Наша справа” і “Моладзевы наступ” — па 7, “Воля” — 6, “Хопіць баяцца!” — 3).
Ціханоўская новаму складу КР: Нягледзячы на адрозненні, нас аб'ядноўвае агульная мэта — вольная Беларусь
- ЭканомікаБеларусь штогод выдаткоўвае амаль 100 млн долараў на закупку ветэрынарных вакцын у “недружалюбных" краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДастаўка беларускага калію морам у Кітай займае 40–60 дзён — “Белмытсервіс“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь паднялася на трэцяе месца па росце цэн з пачатку 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


