Фрылансера Чарняўку і ўладальніцу крамы “Адметнасць” Верамеенку збіраюцца завочна судзіць (дапоўнена)

28 траўня, Позірк. У дачыненні да жонкі палітвязня Паўла Мажэйкі журналісткі-фрылансера Ірыны Чарняўкі і ўладальніцы крамы “Адметнасць” Вольгі Верамеенка распачатая спецыяльная вытворчасць, вынікае з адпаведнага пераліку на сайце Следчага камітэта.
Чарняўка абвінавачваецца паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Верамеенка — паводле ч. 2 гэтага ж артыкула.
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Чарняўкі і Верамеенкі распачатая 23 траўня. Абедзвюм прапанавана з’явіцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Кіраўнік ліквідаванай уладамі гродзенскай арганізацыі “Цэнтр гарадскога жыцця”, журналіст Павел Мажэйка ў 2023 годзе быў прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 3614 КК.
Згодна з матэрыяламі справы, Мажэйка размясціў на сайце тэлеканала “Белсат” перададзеную яму юрыстам Юліяй Юргілевіч інфармацыю пра яе сыход з адвакатуры і пра вырак мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну (быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, памёр у шпіталі 11 ліпеня 2023 года).
19 сакавіка 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” краму тавараў з нацыянальнай сімволікай “Адметнасць”. Паведамлялася, што дачыненне да яго маюць Сяргей і Вольга Верамеенка — сямейная пара, якой належала аднайменная крама ў Гродне. Пасля вымушанага пераезду ў Беласток (Польшча) яны адкрылі інтэрнэт-краму з такой жа назвай.
У 2020 годзе Сяргей Верамеенка адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыях пратэсту, у краме адбыўся вобшук. 14 сакавіка 2024-га СК пачаў у дачыненні да яго спецвытворчасць паводле ч 1. і ч. 2 арт. 3614 КК.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка

