Латушка: Цягацца ў легітымнасці з Ціханоўскай — проста нерэальна
30 траўня, Позірк. На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Святлана Ціханоўская “атрымала мільёны галасоў”, і сёння “ніхто не ў стане перабіць гэтыя мільёны”, заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка ў інтэрв’ю расійскаму журналісту і сацыёлагу Ігару Якавенку.
Паводле слоў Латушкі, у яго “ніколі не было мэты, цягацца” ў легітымнасці з Ціханоўскай, якая “безумоўна з’яўляецца дэмакратычным лідарам”.
“Я нават не ўяўляю, хто мог бы паставіць такую мэту. Гэта проста нерэальна”, — падкрэсліў палітык.
Гаворачы аб мінулых выбарах у Каардынацыйную раду, ён адзначыў свае “публічныя звароты” да дэмакратычнага лідара з просьбай падтрымаць выбарчы працэс. Ацэньваючы эфект ад адпаведнай падтрымкі Ціханоўскай, ён сказаў, што пра гэта “можна дыскутаваць”, але “хацелася б, вядома, большага”.
Латушка паведаміў, што “ў першы ж дзень” пасля выбараў атрымаў ад Ціханоўскай віншаванні з перамогай сваёй кааліцыі.
Палітык таксама анансаваў верагодныя змены ў дзейнасці дэмакратычных сіл пасля выбараў у КР.
Паводле яго слоў, на канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая пройдзе ў пачатку жніўня ў Вільнюсе, магчыма прыняцце рашэнняў аб “перафарматаванні АПК”. “Да гэтага часу будзе сфармаванае кіраўніцтва КР, таму мы цяпер працуем над канстытуцыяй, якая б размеркавала функцыі, адказнасць, абавязкі ўсіх трох інстытутаў”, — сказаў Латушка, маючы на ўвазе КР, АПК і офіс Ціханоўскай.
На яго думку, ва ўзаемаадносінах дэмсіл “заўсёды існуюць, можа быць, нейкія праблемныя пытанні”, але пры гэтым маецца “узаемадзеянне і разуменне, што гэтыя тры інстытута павінны максімальна ўзаемадзейнічаць”.
“КР, на мой погляд, павінен узмацняць у тым ліку [Ціханоўскую]. З улікам таго, што пяцігадовы тэрмін у 2025 годзе набліжаецца, і для нас моцная КР, якая падтрымлівае інстытуцыялізацыю, вельмі важная”, — падсумаваў намеснік кіраўніка АПК.
28 траўня Ціханоўская заявіла, што Каардынацыйная рада трэцяга склікання павінна стаць “пляцоўкай для ўзгаднення агульных стратэгій” дэмакратычных сіл, месцам “для дыскусій і кансультацый, для каардынацыі кампаній, для максімальна зладжанага фармиравання бачання новай Беларусі”.
“Спадзяюся, што КР працягне працу па ўмацаванні адзінства дэмакратычнага руху. Упэўненая, што дзейнасць новага складу стане больш публічнай: там будуць падымаць і абмяркоўваць пытанні, якія актуальныя для беларусаў як унутры краіны, так і за яе межамі”, — падкрэсліла палітык.
“Кожнага, хто ўдзельнічаў у выбарах”, яна назвала “сапраўдным героем”. “Я ганаруся вашай адвагай і стойкасцю. Вы паказваеце ўсяму свету, што Беларусь — гэта не толькі рэжым, але і народ, які імкнецца да свабоды і дэмакратыі. Дзякуючы вам упершыню склад Каардынацыйнай рады быў сфарміраваны праз адкрытыя выбары”, — адзначыла Ціханоўская.
На выбарах у КР трэцяга склікання, якія прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Паводле папярэдніх звестак спіс “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” паказаў найлепшы вынік сярод 11 кааліцый — 2.358 галасоў, 28 мандатаў. Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзеныя 30 траўня.
III канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 3–4 жніўня ў Вільнюсе.
Ціханоўская, анансуючы форум 24 траўня, паведаміла, што яго мэта сабраць “беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурныя ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы”.
Чакаецца, што ўдзельнікі канферэнцыі абмяркуюць “стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год”, актуалізуюць “выклікі супольнасці”, паспрабуюць “знайсці шляхі іх вырашэння”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка