З 1 чэрвеня польская нацыянальная віза падаражэе да 135 еўра

30 траўня, Позірк. З 1 чэрвеня гэтага года кошт польскай нацыянальнай візы (тып D) павялічыцца да 135 еўра, паведамляе візавы цэнтр VFS Global са спасылкай на консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Мінску.
Гаворка ідзе пра суму аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне такой візы, а таксама за паўторны разгляд заявы.
Пры гэтым адзначаецца, што “памер [консульскага] збора для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра), змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — 135 еўра”.
Цяпер, згодна з інфармацыяй на сайце ўрада Польшчы, кошт “прыёму і разгляду заявы аб выдачы нацыянальнай візы” складае 80 еўра.
Таксама, паводле даных VFS Global, з 6 па 11 чэрвеня 2024 года візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы на атрыманне шэнгенскіх віз (тып С).
Удакладняецца, што плата за прыём і разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы і за паўторны разгляд застанецца нязменнай.
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


