Паскарэнне росту крэдытавання ў Беларусі вядзе да большага інфляцыйнага ціску — ЕАБР

3 чэрвеня, Позірк. У Беларусі паскорыўся рост крэдытавання, канстатуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у штотыднёвым макрааглядзе.
“Крэдытны партфель банкаў вырас на 2,5% м/м (месяц да месяца. — “Позірк”.) у красавіку 2024 года пасля 0,7% м/м сакавіку, — гаворыцца ў дакуменце. — Асабліва заўважна паскорыўся рост крэдытавання юрыдычных асоб: да 2,5% м/м у красавіку з 0,2% м/м у сакавіку. Крэдыты фізічных асоб выраслі на 2,4% м/м у красавіку пасля 1,9% м/м у сакавіку, у тым ліку па спажывецкіх крэдытах на 3,6% м/м пасля 2,9% м/м адпаведна”.
Аналітыкі банка папярэдзілі, што “паскарэнне росту крэдытавання фармуе ўмовы для далейшага росту ўнутранага попыту і павышэння праінфляцыйнага ціску”.
За тыдзень да гэтага ЕАБР адзначаў, што фактарам праінфляцыйнага ціску ў Беларусі таксама з’яўляецца паскарэнне росту рэальнага заробку.
BEROC чакае, што рост цэн па выніках года складзе 6,1%, Міжнародны валютны фонд прагназуе 6,3%, Еўразійскі банк развіцця прадбачыць 8%.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен узрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634); інфляцыя не павінна перавысіць 6%.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
