Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 29 чалавек
3 чэрвеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 29 чалавек, вынікае з датаванай 3 чэрвеня сумеснай заявы.
Адпаведны статус атрымалі Вольга Радзюкевіч, Уладзімір Лагавы, Марыя Фаміна, Андрэй Томчык, Віталь Андрэеў, Яўген Анкуда, Станіслаў Акаловіч, Арцём Станеўскі, Максім Логінаў, Гала Аншук, Наталля Бауліна, Уладзіслаў Бягун, Наталля Белая, Вера Струніна, Сяргей Самойленка, Леанід Астапенка, Валерый Жалезны, Андрэй Бойка, Уладзімір Мякіннік, Святлана Швец, Яна Анішчык, Цімур Бацоха, Ігар Булыга, Яўген Бухта, Андрэй Васілеўскі, Сяргей Вікулаў, Артур Вішнявецкі, Артур Ваўчок, Уладзіслаў Гарбузоў.
У заяве адзначана, што гэтыя людзі “ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: узятыя пад варту, хатні арышт, асуджаныя на працяглы адміністрацыйны арышт, пазбаўленне або абмежаванне волі, арышт, а да гэтага часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі прычыненай шкоды”.
Пераслед пералічаных асоб расцэньваецца як палітычна матываваны, звязаны з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркавання адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і іншых грамадска значных падзей.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна перагледзець крымінальныя справы былых палітвязняў “для скасавання вынесеных выракаў, іх поўнай рэабілітацыі з пакрыццём усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі”.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва“, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. 18 верасня такімі прызналі 150 чалавек, 25 кастрычніка — 39, 17 студзеня 2024 года — 14, 24 студзеня — 9, 28 лютага — 23, 22 сакавіка — 20, 28 сакавіка — 46, 3 траўня — 26. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 356.
На 3 чэрвеня ў Беларусі 1.402 чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
Ціханоўская выступіць на слуханнях Хельсінкскага камітэта ЗША па праблеме палітвязняў
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка