За мінулыя суткі ў Беларусі патанула сем чалавек (абноўлена)

3 чэрвеня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанула сем чалавек, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД).
Разам з тым, паводле звестак Следчага камітэта, за папярэднія тры дні (31 траўня — 2 чэрвеня) у краіне патанула 8 чалавек, у тым ліку ў Віцебскай вобласці — 6.
Паведамляецца, што большасць загінулых — мужчыны ва ўзросце 30–75 гадоў.
Сярод патанулых навучэнка медыцынскага каледжа, якая адпачывала з сябрамі на беразе Заходняй Дзвіны. Яна спрабавала выратаваць чалавека, які тануў, але загінула сама.
За травень у вадаёмах Беларусі патанула 34 чалавекі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу статыстыкі АСВОД. Паводле даных арганізацыі, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
МНС папярэджвае, што купанне дазволена толькі на адмыслова абсталяваных пляжах; вельмі небяспечна плаваць і ныраць у незнаёмых для адпачынку месцах. Не рэкамендуецца купацца пасля ўжывання спіртнога.
У ваду лепш заходзіць паступова, каб даць целу абвыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазму крывяносных сасудаў.
Трэба растлумачыць дзецям, як трэба сябе паводзіць у вадаёме, адзначае МНС. За дзецьмі трэба пастаянна сачыць, калі яны знаходзяцца ў вадзе.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


