Офіс Ціханоўскай заклікаў беларусаў адмовіцца ад паездак у ААЭ
4 чэрвеня, Позірк. Адмовіцца ад паездак у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) заклікала беларусаў юрыдычная каманда офіса Святланы Ціханоўскай.
Як паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара, наведванне гэтай краіны можа быць небяспечным у сувязі з падпісаннем урадамі Беларусі і ААЭ пагаднення аб “супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму”.
Адзначаецца, што згодна з дакладам праваабарончай арганізацыі Amnesty International ААЭ “актыўна выкарыстоўваюць у нацыянальнай практыцы затрыманні і арышты нязгодных грамадзян”, а таксама “працягваюць трымаць палітвязняў у турмах на падставе нацыянальнага рэпрэсіўнага закона”, які дазваляе “бестэрміновае кансультаванне па пытаннях барацьбы з экстрэмізмам”.
Падпісаны дакумент “прадугледжвае толькі абмен вопытам і інфармацыяй”, аднак нельга выключаць, што беларусы “могуць быць затрыманыя ў ААЭ “для кансультацый” і далей выдадзены ў Беларусь”, гаворыцца ў паведамленні.
Офіс Ціханоўскай канстатуе: беларускія грамадзяне маюць права ўязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз тэрыторыю ААЭ, а таксама знаходзіцца ў гэтай краіне без віз на працягу 90 дзён. “У нашым кантэксце гэта можа азначаць, што ўлады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў могуць “ўпусціць” вас у краіну і без вашай згоды, нават калі вы будзеце ў транзітнай зоне”, — адзначаюць юрысты.
Адмовіцца ад паездак у ААЭ, на іх думку, варта ў выпадках рызыкі палітычнага пераследу на радзіме, рэкамендавана таксама не разглядаць аэрапорты гэтай краіны для транзітных перасадак.
Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) 17 красавіка прыняты праект закона “Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму паміж урадам Рэспублікі Беларусь і щрадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў”.
Дакумент прадугледжвае выкананне адпаведных міждзяржаўных запытаў аб аказанні садзейнічання; абмен інфармацыяй аб учыненых або рыхтуемых злачынствах, а таксама прыняцце мер, неабходных для іх прадухілення; правядзенне ўзгодненых мерапрыемстваў; абмен прававой і навуковай інфармацыяй; аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў.
“У мэтах рэалізацыі палажэнняў пагаднення плануецца стварэнне сумеснага камітэта па бяспецы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі міністэрстваў унутраных спраў дагаворных бакоў”, — паведаміла ПП НС.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства