Галоўчанка анансаваў лічбавізацыю працэсаў арэнды жылля і атрымання правоў кіроўцы
5 чэрвеня, Позірк. Больш за 400 працэдур плануецца перавесці ў Беларусі ў анлайн-фармат, паведаміў 5 чэрвеня на адкрыцці выставы ТІБО ў Мінску прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, у “лічбу” сярод іншага будуць пераведзеныя працэсы атрымання пасведчання кіроўцы, рэгістрацыі аўтамабільнага транспарту, найму жылля.
На адзінай лічбавай платформе, сказаў Галоўчанка, будуць аб’яднаныя лагістычныя сервісы, што забяспечыць “прасочвальнасць тавараў”.
У “гандлёва-кааперацыйнае ўзаемадзеянне”, дадаў прэм’ер, плануецца ўкараніць электронны дакументаабарот. “Гэта дазволіць персаналізаваць продажы, інтэграваць даныя аб кліентах, кіраваць цэнамі і прадказваць спажывецкі попыт”, — сцвярджае кіраўнік урада.
На першым этапе, паводле яго слоў, у 17 гарадах створаць платформу “Разумны горад”, накіраваную “на прадастаўленне шырокага набору лічбавых сервісаў для забеспячэння камфортнага асяроддзя пражывання насельніцтва”.
Далей, заявіў Галоўчанка, будзе ажыццёўлены “пераход ад электроннага ўрада да электроннай дзяржавы”, што забяспечыць “электронным суправаджэннем” як грамадзян, так і бізнес. “Напрыклад, пры нараджэнні дзіцяці мэтазгодна ў анлайн-рэжыме адразу аказваць комплекс звязаных паслуг ад выдачы пасведчання аб нараджэнні да прадастаўлення сацыяльнай дапамогі і рэзервавання месца на будучыню ў дзіцячай дашкольнай установе”, — удакладніў прэм’ер-міністр.
Асновай для навацый стане будаўніцтва сетак 5G “на прынцыпова новай архітэктуры бесправаднога шырокапалоснага доступу”, гэта “дазволіць укараніць найноўшыя сусветныя тэхналогіі ў розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы”, сказаў кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо створаная лічбавая сістэма кантролю цэн у будаўніцтве і ў цэлым імпартных тавараў: “Створаныя сістэмы дазваляюць ацэньваць усе стадыі росту цаны на тавар, прадказваць сезонныя ваганні, узнікненне лішку альбо недахопу пэўных тавараў і з’яўляюцца незаменным інструментам у працэсе рэгулявання надзённых пытанняў цэнаўтварэння. Значны прагрэс мы дасягнулі ў сферы электроннага ўрада”.
Галоўчанка адзначыў, што з 2014 года выдадзена амаль 2 млн сродкаў электроннага лічбавага подпісу для юрыдычных і фізічных асоб. Штомесяц ажыццяўляецца больш за 10 млн транзакцый па аказанні 233 электронных паслуг і 330 відаў адміністрацыйных працэдур. Да сістэмы электроннага дакументазвароту падключана каля 17 тыс. арганізацый. Штомесяц па гэтым канале перадаецца каля 1 млн дакументаў.
У рамках дзяржпраграмы “Лічбавае развіццё Беларусі” ўкаранёныя адзіная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, адзіны рэестр ліцэнзій, інфармацыйная сістэма “Вітрына лічбавых праектаў” і іншыя рашэнні, падкрэсліў прэм’ер.
Паводле яго пераканання, фінансава-крэдытны сектар Беларусі з’яўляецца “прасунутым” у частцы развіцця паслуг ІТ, банкі прадастаўляюць бескантактавы доступ і аказваюць шэраг паслуг анлайн.
Лічбавізацыя з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў дэбюракратызацыі работы дзяржаўнага апарату, падкрэсліў Галоўчанка.
Пры гэтым ён канстатаваў, што на гэтым шляху адбываецца “кардынальнае зніжэнне залежнасці ад замежнага праграмнага забеспячэння, стымуляванне ўкаранення рашэнняў айчынных распрацоўшчыкаў і выкарыстанне праграмнага забеспячэння дружалюбных краін”.
Беларусь "паслядоўна рухаецца" да ўкаранення тэхналогій электроннай дзяржавы, сцвярджае Галоўчанка (дапоўнена)
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-камандзір спецназа Мікша стаў намеснікам Карпянкова на чале ўнутраных войскаў МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Constanta: За тры месяцы заведзена не менш за 142 крымінальныя справы за "экстрэмізм"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка