У Польшчы затрыманая чарговая партыя цыгарэт з Беларусі

5 чэрвеня, Позірк. Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы затрымалі на чыгуначным пункце пропуску Кузніца-Беластоцкая (з беларускага боку — Брузгі) партыю кантрабандных цыгарэт, паведаміла 5 чэрвеня прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што 15 тыс. пачкаў былі схаваныя ў адным з вагонаў таварнага цягніка, які рухаўся з Беларусі ў Польшчу. Іх выявілі з дапамогай рэнтгенаўскага сканіравання сярод рулонаў мінеральнай ваты.
Паводле папярэдніх ацэнак, кошт складае 225 тыс. злотых (каля 56 тыс. долараў).
“Лакаматыўную брыгаду дапыталі. Па справе аб кантрабандзе распачатая вытворчасць, якую вядзе Падляскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Беластоку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы, у 2023 годзе кошт выяўленай кантрабанды беларускіх цыгарэт павялічыўся ў 12 разоў — з 2 да 24 млн злотых (з 500 тыс. да 6 млн долараў).
Польскія ўлады адзначалі, што беларускія цыгарэты памежнікі выяўляюць у чыгуначным і грузавым аўтамабільным транспарце, у “грузах драўніны, вугалю, солі, у ахоўных пакрыццях вагонаў-цыстэрнаў”.
Пры гэтым кошт канфіскаваных кантрабандных беларускіх тавараў вырас з 5,8 да 30 млн злотых, што “ўнесла істотны ўклад у павелічэнне агульнага кошту канфіскаванай на польскай мяжы кантрабанды з 216 да 435 млн злотых”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы зноў сярод замежнікаў, высланых з Грузіі за апошнія дні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМігранты больш за 500 разоў з пачатку лістапада спрабавалі трапіць праз Беларусь у ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 22 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



