Ціханоўская заклікала ўлады Сербіі не выдаваць Гнёта ў Беларусь

6 чэрвеня, Позірк. Не выдаваць беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь і спыніць яго пераслед заклікала ўлады Сербіі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
У сваім тэлеграм-канале палітык заявіла аб неабходнасці зняць з беларуса ўсе абмежаванні, вызваліць его з-пад хатняга арышту і дазволіць самастойна пакінуць краіну.
“Я ўпэўненая: краіны ЕС падтрымаюць беларускага актывіста і дапамогуць у легалізацыі на сваёй прасторы”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Перавод беларуса пад хатні арышт, паводле яе меркавання, — “гэта вынік маштабнай сумеснай працы” дыпламатаў ЕС, беларускіх палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх арганізацый.
“Мы разам даводзілі, што пераслед актывістаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі, — гэта недапушчальная практыка, якая парушае асноўныя прынцыпы дэмакратыі і правы чалавека”, — падкрэсліла Ціханоўская.
6 чэрвеня стала вядма, што беларускі рэжысёр Гнёт пераведзены з турмы ў Бялградзе пад хатні арышт.
41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбашъ”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World Of Tanks.
Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства просіць экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе скасаваў рашэнне аб экстрадыцыі Гнёта ў Беларусь. Справу пераглядалі некалькі разоў у сакавіку і красавіку.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка