Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц зменшыліся на 0,4%
7 чэрвеня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (ЗВР) на 1 чэрвеня склалі 8 млрд 411,4 млн долараў, зменшыўшыся за месяц на 30,1 млн (-0,4%), вынікае з папярэдніх даных Нацыянальнага банка.
Аб’ём ЗВР у манетарным золаце павялічыўся на 70,4 млн долараў (4 млрд 74,2 млн).
Кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) паменшыўся на 2,9 млн (1 млрд 364 млн).
Вага замежнай валюты ў рэзервах таксама стала меншай — на 97,7 млн (2 млрд 973 млн).
Рэзервовая пазіцыя ў МВФ ды іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн адпаведна.
У студзені золатавалютныя рэзервы скараціліся на 33,9 млн долараў (-0,4%), у лютым выраслі на 125,1 млн. (+1,5%), у сакавіку — на 133,9 млн (+1,6%), у красавіку — на 89 млн (+1,1%).
На 1 студзеня 2023 года ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968,2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн, 1 лістапада — 8 млрд 147,1 млн, 1 снежня — 8 млрд 255,6 млн; 1 студзеня 2024 года — 8 млрд 127,4 млн, 1 лютага — 8 млрд 93,5 млн, 1 сакавіка — 8 млрд 218,6 млн.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам 2 кастрычніка 2023 года ўказамі № 307 і 308, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны скласці не менш за 6 млрд долараў.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка