Варшава патрабуе ад Мінска выдаць чалавека, які нанёс смяротнае раненне салдату на мяжы

7 траўня, Позірк. Нота пратэсту з “рашучым патрабаваннем спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў” уручаная 6 чэрвеня паверанаму ў справах Беларусі Аляксею Панкраценку, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Дыпламат быў выкліканы ў сувязі са смерцю польскага вайскоўца, якога напрыканцы траўня на мяжы з Беларуссю параніў нажом мігрант. Варшава запатрабавала ад Мінска “высветліць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна”.
“Калі нехта пускае ў ход нож і наносіць прадстаўніку польскай дзяржавы ўдар праз загароду, праз дзяржмяжу, ён не ўцякач, а звычайны бандыт”, — заявіў 6 чэрвеня ў Познані міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, якога цытуе wiadomosci.radiozet.pl.
Чыноўнік адзначыў, што тое, што адбылося, — не выпадковасць і не “ўласнае рашэнне бандытаў, якія напалі на салдата”. “Іх рыхтуе да такога беларускі бок. <…> Гэта вынік”, — заявіў міністр, назваўшы трагедыю “недружалюбным дзеяннем” Беларусі ў дачыненні да Польшчы, яшчэ адным “у доўгім пераліку”.
“Я абяцаю, што беларускія ўлады панясуць адказнасць за гэта. Абсалютна недапушчальна, каб суседняя краіна паводзіла сябе такім чынам на мяжы”, — сказаў Сікорскі.
Пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады, параненага 28 траўня, стала вядома 6 чэрвеня. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, польскі салдат зазнаў напад мігранта з нажом, што ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. За некалькі гадзін да гэтага замежнікі напалі на памежнікаў.
На фоне гэтых здарэнняў Польшча скіравала на мяжу дадатковыя сілы. 29 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра планы аднавіць 200-метровую буферную зону ля мяжы з Беларуссю. Меркавалася, што яе вернуць 4 чэрвеня, але пасля было заяўлена, што спачатку гэтае пытанне абмяркуюць з мясцовымі ўладамі.
Пра напады мігрантаў на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю таксама паведамлялася 31 траўня і 4 чэрвеня.
Дэмсілы ўсклалі адказнасць за смерць польскага салдата, параненага на мяжы з Беларуссю, на рэжым Лукашэнкі



- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства