Скаргу на вырак лідару незалежнага прафсаюза “Нафтана” Брыцікавай разгледзяць 11 чэрвеня ў закрытым рэжыме

10 чэрвеня, Позірк. Вярхоўны суд 11 чэрвеня разгледзіць у закрытым рэжыме скаргу на вырак лідару незалежнага прафсаюза “Нафтана” (Віцебская вобласць) Вользе Брыцікавай, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Уладзімір Чаравач пачне працэс у 9:30.
Раней Віцебскі абласны суд прызнаў палітзняволеную Брыцікаву вінаватай паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Разбіральніцтва па яе справе пачалося 11 сакавіка 2024 года, апошняе пасяджэнне датуецца 8 красавіка. Верагодна, у гэты дзень быў вынесены прыгавор, але няма інфармацыі, які менавіта.
Вольга Брыцікава была затрыманая на пачатку 2022 года, адбыла 75 сутак арышту за выказванні супраць вайны. Чарговы раз яе затрымалі 1 лістапада 2022 года, абвінавацілі ў распаўсюдзе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” і арыштавалі на 15 сутак. Агулам у тым годзе яна правяла ў няволі 105 сутак.
11 жніўня 2023 года Брыцікаву затрымалі ў якасці падазхраванай паводле арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве). У ходзе следства абвінавачанне было перакваліфікаванае.
Брыцікава адпрацавала на “Нафтане” 16 гадоў, яе звольнілі праз палітычную пазіцыю. Была адным з лідараў пратэстнага руху на “Нафтане” пасля выбараў 2020 года, агучвала патрабаванні працаўнікоў да ўладаў і кіраўніцтва прадпрыемства.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



