Дэпартаваны з Польшчы Смактуновіч перайшоў на беларускі бок, рух на мяжы адноўлены

12 чэрвеня, Позірк. Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускі бок, паведаміла “Медыязона”.
Паводле інфармацыі яго жонкі, Смактуновіч праходзіць мытны кантроль на беларускай мяжы.
Незадоўга да з’яўлення гэтай інфармацыі стала вядома, што кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка знаходзіўся ў кантакце з кіраўніцтвам Надбужанскага аддзела памежнай службы Польшчы.
“Па рэкамендацыі польскага адваката, польскім уладам перададзена просьба даць права грамадзяніну Беларусі абскардзіць рашэнне аб выправаджэнні і падаць просьбу аб прадастаўленні міжнароднай абароны”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
Пазней у тэлеграм-канале палітыка з’явілася ўдакладненне: “Паводле інфармацыі, прадстаўленай Надбужанскім аддзелам памежнай службы Польшчы, адной з галоўных прычын выправаджэння грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Смактуновіча з тэрыторыі Польшчы з’яўлялася яго супрацьзаконная дзейнасць, звязаная з садзейнічаннем у нелегальным перасячэнні беларуска-польскай мяжы мігрантамі”.
Рух на беларуска-польскай мяжы адноўлены, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Паводле інфармацыі выдання MOST, 11 чэрвеня Смактуновіча ў Беластоку спынілі паліцэйскія для праверкі дакументаў. Аказалася, што ў яго ануляваны літоўскі ВНЖ. Беларуса адвезлі на польска-беларускую мяжу, дзе далі падпісаць яму дакументы аб дэпартацыі. Польскія памежнікі адвялі яго на нейтральную паласу, рух на мяжы быў перакрыты.
Раней мужчыну затрымлівалі за перавозку нелегальных мігрантаў. Са слоў жонкі, Смактуновіча “затрымлівалі за гэта яшчэ ў красавіку 2023 года, тады ён супрацоўнічаў са следствам, дзякуючы ягоным дзеянням удалося выйсці на іншых удзельнікаў канала перавозкі, судзімасць пагашаная”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


