Наплыву расійскіх ігракоў на БВФБ у сувязі з санкцыямі супраць Маскоўскай біржы чакаць не варта, лічыць эксперт

14 чэрвеня, Позірк. Калі б Беларусь і Расія дзейнічалі ва ўмовах рынкавых інструментаў, то санкцыі ЗША ў дачыненні да Маскоўскай біржы тым ці іншым чынам паўплывалі б на сітуацыю на беларускім валютным рынку, заявіў “Позірку” кіраўнік Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.
Аднак, паводле яго слоў, абедзве краіны “працуюць за жалезнай заслонай фінансавых аперацый”.
На думку суразмоўцы, на фоне амерыканскіх санкцый не варта чакаць наплыву расійскіх ігракоў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
“Калі будуць назірацца вялікія плыні [расійскага] капіталу праз БВФБ, то гэты шлях выкарыстання Беларусі ў якасці пасрэдніка хутка закрыюць”, — падкрэсліў Раманчук.
12 чэрвеня ЗША увялі чарговыя санкцыі за развязаную РФ вайну супраць Украіны. Маскоўская біржа патрапіла пад іх як элемент “архітэктуры фінансавай сістэмы Расіі”. На наступны дзень Масбіржа абвясціла пра спыненне таргоў доларам і еўра.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



