Мінск 18:57

Ціханоўская абмеркавала з дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША сітуацыю з Гнётам

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

14 чэрвеня, Позірк. Сітуацыю з рэжысёрам Андрэем Гнётам, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Філам Горданам.

Як паведаміла 14 чэрвеня прэс-служба дэмлідара, гаворка на сустрэчы таксама ішла пра вывад расійскіх войск з беларускай тэрыторыі і санкцыі супраць Расіі за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі.

Акрамя гэтага, бакі абмеркавалі “транснацыянальныя рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў, што бяруць ўдзел у акцыях салідарнасці за мяжой”, і “ўзаемасувязь Украіны і Беларусі” ў кантэксце бягучых падзей у рэгіёне.

Адной з тэмаў стаў таксама саміт НАТО, які адбудзецца ў ліпені, і магчымая сустрэча ў яго рамках Ціханоўскай і віцэ-прэзідэнта ЗША Камалы Харыс.

Сустрэча з Горданам адбылася падчас працоўнай паездкі Ціханоўскай у Вашынгтон. Гэта шосты візіт дэмлідара ў Злучаныя Штаты.

12 праваабарончых арганізацый заклікалі Сербію не экстрадаваць беларускага рэжысёра Гнёта

14 чэрвеня, Позірк. Не экстрадаваць у Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта заклікалі Сербію ў сумеснай заяве 12 праваабарончых арганізацый. Заява апублікаваная 14 чэрвеня на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Паводле слоў праваабаронцаў, у Беларусі Гнёта могуць чакаць "катаванні і …
Падзяліцца: