Арганізацыю дапамогі анкахворым дзецям ліквідуюць у судовым парадку

16 чэрвеня, Позірк. Мінскі абласны суд 26 чэрвеня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі сацыяльнага грамадскага аб’яднання бацькоў “Бумеранг дабра”, вынікае з раскладу пасяджэнняў на партале электроннага судаводства.
Пазоў пададзены галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
Арганізацыя створаная ў 2019 годзе ў Маладзечне. Сваёй мэтай называе “аб’яднанне намаганняў бацькоў Маладзечна і Маладзечанскага раёна для ўзаемадапамогі і падтрымкі, аказання ўсебаковай дапамогі дзецям і сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі”.
Сярод іншага “Бумеранг дабра” займаецца аказаннем дапамогі хворым дзецям, у тым ліку з анкалагічнымі захворваннямі, дзецям з інваліднасцю, сіротам. Зборы сродкаў праводзяцца на старонках арганізацыі ў “Інстаграме” і “УКантакце”.
19 чэрвеня ў Мінаблсудзе пройдзе пасяджэнне па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (РГА) “Клуб любячых бацькаў”.
РГА зарэгістраванае ў 2009 годзе. Сярод задач — павышэнне ролі бацькі ў выхаванні дзяцей.
У гэты ж дзень Віцебскі абласны суд разгледзіць заяву Мінюста аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання жанчын “Ульяна”.
Арганізацыя заснаваная ў 1998 годзе, займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



