Першае пасяджэнне КР новага склікання можа адбыцца 20 чэрвеня

18 чэрвеня, Позірк. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання можа адбыцца 20 чэрвеня. Такую дату прапанаваў аргкамітэт па падрыхтоўцы пасяджэння, створаны з ініцыятывы кааліцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, паведамляе прэс-служба КР.
Аргкамитэт пастанавіў правесці выбары старшыні і сакратара першага пасяджэння праз галасаванне ў адпаведным тэлеграм-канале; паўнамоцтвы старшыні спыняюцца пасля абрання спікера КР.
Вырашана распрацаваць “правілы і працэдуры, якія будуць утрымліваць: парадак абрання спікера і віцэ-спікера(ў), іх паўнамоцтвы і абавязкі; парадак абрання сакратарыята, з вызначэннем паўнамоцтваў і абавязкаў; апісанне працэдур галасавання; іншыя пытанні, неабходныя для арганізацыі працы Каардынацыйнай рады да моманту зацвярджэння новай рэдакцыі статута”.
Аргкамітэт прапанаваў наступны парадак дня першага пасяджэння КР: абранне спікера і віцэ-спікера(ў); стварэнне камісіі па выпрацоўцы новай версіі рэгламента (статута) КР; прыняцце заяў і рэзалюцый; рознае.
Выбары ў КР трэцяга складу адбыліся 25–27 траўня, на іх прагаласавала 6.723 чалавекі. Па выніках электаральнай кампаніі ў структуру абралі 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 блокаў: “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” (28), “Блок Пракоп’ева — Ягорава” (13), “Еўрапейскі выбар” (8), “Незалежныя беларусы” ( 8), “Моладзевы наступ” (8), “Воля” (6), “Наша справа” (6) і “Хопіць баяцца!” (3).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+