Мінск 21:18

Ціханоўская пра вырак свайму дарадцу Вячорку: Гэта не спыніць нашу барацьбу за свабоду ў Беларусі

Архіўнае фота: прэс-служба Ціханоўскай

21 чэрвеня, Позірк. Фарсам, які ў чарговы раз даказвае, што суды ў цяперашняй Беларусі — інструмент рэпрэсій, які не мае дачынення да правасуддзя, назвала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вынесены 20 чэрвеня завочны вырак яе галоўнаму дарадцу Франаку Вячорку — 20 гадоў пазбаўлення волі.

“Гэта не спыніць нас у нашай барацьбе за свабоду ў Беларусі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

“Гэтыя фальшывыя судовыя працэсы дэманструюць поўнае беззаконне, якое пануе пры рэжыме Лукашэнкі ў Беларусі. Пакуль абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі краіны і не могуць быць заключаныя ў турму, рэжым тэрарызуе іх сем’і на радзіме пагрозамі і канфіскуе іх маёмасць”, — дадала яна пазней.

Вячорка ў каментарыі “Позірку” раней заявіў, што ён “не меў ілюзій наконт так званага суда”. Разам з тым, паводле яго слоў, “усё гэта пасля дапаможа прыцягнуць вінаватых да адказнасці за злачынства супраць чалавечнасці”.

Вячорка будзе абскарджваць прыгавор і дабівацца пакарання "ўдзельнікаў цырку"

20 чэрвеня, Позірк. Абскарджваць прыгавор суда і дабівацца пакарання "ўдзельнікаў гэтага цырку" мае намер галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. 20 чэрвеня Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі. "Лукашэнкаўскі “суд” высока ацаніў маю працу. Далі …
Падзяліцца:
be