Урад РФ узгадніў адкрыццё ў Калінінградзе і Ніжнім Ноўгарадзе генконсульстваў Беларусі

27 чэрвеня, Позірк. Расійскі ўрад прыняў прапанову МЗС РФ аб адкрыцці ў Калінінградзе і Ніжнім Ноўгарадзе генеральных консульстваў Беларусі, вынікае з распараджэнняў №№ 1641-р і 1642-р ад 26 чэрвеня.
Адпаведная інфармацыя апублікаваная на афіцыйным прававым партале РФ.
Консульская акруга ў Калінінградзе будзе ўключаць тэрыторыі Калінінградскай, Наўгародскай, Пскоўскай, Цвярской абласцей, у Ніжнім Ноўгарадзе — Мардовіі, Уладзімірскай, Іванаўскай, Кастрамской, Ніжагародскай, Пензенскай, Разанскай і Яраслаўскай абласцей.
Урадам двух рэгіёнаў РФ рэкамендавана прадаставіць у арэнду (або для набыцця ва ўласнасць Беларусі) службовыя і жылыя памяшканні для дыпламатаў.
Пры неабходнасці дапускаецца выдзяленне зямельных участкаў для будаўніцтва.
У цяперашні час у Калінінградзе і Ніжнім Ноўгарадзе дзейнічаюць аддзяленні пасольства Беларусі ў РФ.
У студзені паведамлялася, што не пазней за 1 ліпеня 2024 года ў Растове-на-Доне будзе адкрытае беларускае генконсульства, у акругу якога ўвойдуць Валгаградская і Растоўская вобласці, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, Крым і часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей.
У красавіку стала вядома аб планах адкрыць ва Уладзівастоку генеральнае консульства Беларусі.
Зараз аддзяленні пасольства Беларусі ў РФ працуюць у Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Новасібірску, Растове-на-Доне, Смаленску, Уфе, Екацярынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Уладзівастоку.
30 чэрвеня 2023 года генконсульства Беларусі адкрылася ў Санкт-Пецярбургу.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ кастрычніку на тэрыторыю Беларусі прыбыло на 11% больш грамадзян Украіны, чым у верасні — даныя ДзяржпагранкамітэтаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

