Мінск 08:31

У ДТЗ пад Магілёвам загінулі два чалавекі

Фота: МУС

27 чэрвеня, Позірк. Два чалавекі загінулі 27 чэрвеня ў дарожна-транспартным здарэнні ў Магілёўскім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.

“Каля 7:20 на 35-м кіламетры аўтадарогі Р-93 Магілёў — Бабруйск, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком МАN”, — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку загінулі 72-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля і 53-гадовая жанчына, якая ехала з ім. Яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў бальніцу.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група, адзначылі ў МУС.

Ведамства нагадала пра неабходнасць строгага выканання ПДР: “Выбірайце аптымальную хуткасць руху, перад пачаткам манеўру пераканайцеся ў яго бяспецы”.

Чарговае смяротнае ДТЗ з удзелам маршруткі — у Навагрудскім раёне

26 чэрвеня, Позірк. У Беларусі зафіксавана чарговае дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе Следчы камітэт. Паводле папярэдніх звестак, днём 26 чэрвеня недалёка ад Навагрудка (Гродзенская вобласць) 57-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса "Мэрсэдэс" "сутыкнуўся з коннай павозкай". 54-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў …
Падзяліцца:
be