З 1 ліпеня вырастуць надбаўкі сацработнікам
27 чэрвеня, Позірк. Надбаўкі да заработнай платы супрацоўнікам сацыяльнай сферы вырастуць з 1 ліпеня, адпаведная пастанова Міністэрства працы і сацабароны апублікавана 27 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, памер надбавак будзе прывязаны да базавай стаўкі, якая з 1 студзеня 2024 года складае 250 рублёў.
Пастанова прадугледжвае павелічэнне даплат на 25% за працу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання.
Сярод іншага з 90% да 115% ад базавай стаўкі вырастуць надбаўкі сацыяльным работнікам, сядзелкам, малодшым медыцынскім сёстрам па догляду за хворымі, няням, санітаркам, сёстрам-гаспадыням, кухарам, з 45% да 70% — прыбіральшчыкам і дворнікам.
“Штомесячнае павелічэнне заработнай платы для гэтых работнікаў складзе каля 63 рублёў”, — паведаміла прэс-служба Мінпрацы.
Базавая стаўка з’яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, на аснове якой вылічваецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на тэлеканале “Беларусь 1” 16 чэрвеня анансавала ў другім паўгоддзі новае павышэнне заробкаў работнікам бюджэтнай сферы: “Першы этап мы ўжо прайшлі — з 1 студзеня была павялічаная базавая стаўка з 235 да 250 рублёў (+6,4%). Акрамя таго з пачатку года рэалізавана ва ўсіх абласцях бюджэтнай сферы павелічэнне стымулюючых выплат. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана больш за 1,64 млрд рублёў. Цяпер мы працуем над другім павышэннем”.
Намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў Беларусі ў траўні 2024 года склала 2.219,2 рубля — на 36,7 рубля больш (+1,68%), чым у красавіку.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальная сярэднямесячная зарплата павінна ўзрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка