Украіна лічыць раптоўную праверку беларускай арміі спробай “разыграць карту пагрозы”
21 чэрвеня, Позірк. Раптоўную праверку беларускай арміі Кіеў назваў актывізацыяй інфармацыйнай кампаніі па нагнятанні напружанасці на мяжы, вынікае з заявы Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
“Сёння Мінабароны Беларусі абвясціла пра раптоўную праверку гатоўнасці войскаў. Незадоўга да гэтага расійскія тэлеграм-каналы актыўна распаўсюджвалі паведамленні ад беларускіх пагранічнікаў пра нібыта сцягванне Украінай вайсковай тэхнікі і асабовага складу да мяжы. Такім чынам вораг спрабуе ў чарговы раз разыграць карту “пагрозы з Беларусі”, — лічыць ЦСД.
Ведамства канстатавала, што гэтая пагроза сёння “з’яўляецца больш інфармацыйнай, чым ваеннай”.
“Актыўнасць войскаў у Беларусі старанна адсочваецца нашай выведкай, — гаворыцца ў заяве. — На мяжы захоўваецца пагроза ДВГ (дыверсійна-выведвальных груп. — “Позірк”.), Аднак у ворага цяпер няма рэсурсаў на гэтым кірунку для новага наступу на Украіну. У той жа час украінскія сілы абароны гатовыя да любых правакацый з беларускай тэрыторыі”.
“Імітуючы пагрозу з боку Беларусі, вораг спрабуе выклікаць паніку і дэстабілізаваць сітуацыю ва ўкраінскім грамадстве. Таксама праціўнік мае на мэце адцягнуць украінскія сілы з іншых участкаў фронту”, — падкрэсліў цэнтр.
Кіраўнік ЦСД Андрэй Каваленка адзначыў, што пакуль на мяжы з Беларуссю “няма сур’ёзных пагроз”. “Расійскі асабовы склад у Беларусі выконвае ролю ДВГ. І ў выпадку заходу гэтых ДВГ на нашу тэрыторыю, іх, вядома ж, будуць знішчаць”, — сказаў ён.
Праверка беларускіх войскаў пачалася 21 чэрвеня ў 9:00, манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што Украіна канцэнтруе цяжкае ўзбраенне на мяжы з Беларуссю.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
Улады зладзілі праверку войскаў для ацэнкі іх дзеянняў у “хутказменлівай абстаноўцы”
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства