МУС Беларусі прапанавала навучаць кадры паліцыі Эсваціні
21 чэрвеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зацікаўлена ва ўстанаўленні “прамых практычных кантактаў” з паліцыяй Эсваціні, заявіў часова выконваючы абавязкі міністра Юрый Назаранка падчас сустрэчы з дэлегацыяй афрыканскага каралеўства на чале з прэм’ер-міністрам Расэлам Мміса Дламіні.
Сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Назаранка назваў процідзеянне міжнароднаму тэрарызму, незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
“Мы валодаем значным вопытам і адпрацаванай сістэмай падрыхтоўкі замежных праваахоўнікаў і гатовы аказваць усялякае садзейнічанне ў навучанні кадраў для паліцыі Эсваціні па розных спецыяльнасцях”, — сказаў ён.
Таксама, на думку міліцэйскага чыноўніка, афрыканскіх калег “можа зацікавіць прадукцыя, якую выпускаюць беларускія прадпрыемствы для патрэб праваахоўных органаў”.
Дэлегацыі перададзены праект распрацаванага ў міліцэйскім ведамстве пагаднення аб супрацоўніцтве.
Сустрэча праходзіла на базе мінскага АМАПа, дзе прадстаўнікі краіны “азнаёміліся з тэхнікай і ўзбраеннем падраздзялення, ацанілі майстэрства супрацоўнікаў атрада і СПБТ “Алмаз” падчас паказальных выступленняў па выкананні службовых задач у асаблівых умовах і ахове вышэйшых службовых асоб”, паведаміла МУС Беларусі.
Таксама дэлегацыя каралеўства 21 чэрвеня наведала Мінскі малочны завод № 1, Мінсельгасхарч, плануецца візіт у Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр кіраўніка справамі Лукашэнкі, напярэдадні наведваўся Мінскі трактарны завод.
Візіт Дламіні ў Мінск пачаўся 20 чэрвеня, раней, 4 чэрвеня, у Прэторыі (ПАР) падпісана камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж каралеўствам і Беларуссю.
Пасля ўвядзення Захадам санкцый, звязаных з фальсіфікацыяй выбараў 2020 года і саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў вайне РФ супраць Украіны, улады Беларусі сталі больш актыўна шукаць сабе новых партнёраў у краінах “далёкай дугі”.
Паводле звестак на сайце МЗС, Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з 51 з 54 афрыканскіх краін. Беларускія пасольствы “паспяхова працуюць” як у “традыцыйных”, так і “перспектыўных” афрыканскіх краінах-партнёрах.
26 студзеня 2024 года міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў. Па словах кіраўніка МУС, Лукашэнка даручыў аказаць усялякую падтрымку “зімбабвійскім сябрам”.
10 чэрвеня ў Беларусь з навучальным візітам прыбыла дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны і прадстаўнікі ваеннай ВНУ Зімбабвэ. У склад вучэбнай групы ўвайшлі слухачы курса нацыянальнай абароны з Зімбабвэ, Батсваны, Нігерыі, Танзаніі і ПАР.
Падчас візіту Лукашэнкі ў Манголію ў чэрвені кіраўнік Кубракоў прапанаваў “аказаць усялякае садзейнічанне ў навучанні мангольскіх паліцэйскіх”. Акрамя таго, прадпрыемствы дэпартамента выканання пакаранняў МУС “гатовы вырабіць для праваахоўнікаў Манголіі форменнае адзенне, абутак, спецыяльную экіпіроўку”.
Яшчэ адной краінай, з якой у афіцыйнага Мінска наладжаны трывалы кантакт з сілавымі ведамствамі, з’яўляюцца ААЭ.
5 сакавіка 2024 года прэс-служба МУС па выніках сустрэчы міністра Івана Кубракова з начальнікам паліцыі Дубая Абдулой Халіфам Аль Мары на палях Сусветнага паліцэйскага саміту ў найбуйнейшым горадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў паведаміла, што Міністэрства ўнутраных спраў “гатова прадоўжыць праграму падрыхтоўкі эмірацкіх супрацоўнікаў”. розных кірунках аператыўна-службовай дзейнасці”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+