Беларускія курорты могуць задзейнічаць для рэабілітацыі параненых ва Украіне расіян

24 чэрвеня, Позірк. Беларускія курорты могуць задзейнічаць для рэабілітацыі параненых ва Украіне расіян, вынікае з заявы губернатара Ленінградскай вобласці РФ Аляксандра Драздзенкі 24 чэрвеня па выніках перагавораў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць дзяржаўнае выданне “СБ. Беларусь сегодня”, патэнцыял курортаў Беларусі “трэба выкарыстоўваць не толькі для жыхароў Ленінградскай вобласці, але і для рэабілітацыі пасля траўмаў або на падставе інваліднасці, атрыманых у зоне СВА” (“спецыяльнай ваеннай аперацыі”, як называюць расійскія і беларускія ўлады развязаную РФ поўнамаштабную вайну супраць Украіны).
“Аляксандр Рыгоравіч выказаў прапанову: “Давайце паглядзім на нашы магчымасці, гатовыя тут аказаць дапамогу і падтрымку”, — перадаў словы Лукашэнкі кіраўнік расійскага рэгіёну.
Выданне са спасылкай на Драздзенку паведаміла, што цяпер у Беларусі “паводле дамоўленасці грамадскіх арганізацый і пры падтрымцы МУС” знаходзяцца сем’і з дзецьмі з Ленінградскай вобласці, “чые мужы і бацькі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у зоне СВА”.
“Яны былі ў Мінску, Брэсце, Хатыні. Водгукі вельмі пазітыўныя. Яны кажуць: “Мы нібыта прыехалі да сваіх сваякоў. Настолькі нас цёпла сустракаюць”, — заявіў ён.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, якая з’яўляецца найбуйнейшым ваенным канфліктам у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Беларускія ўлады надалі арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


