Генсакратар Савета Еўропы асудзіла завочныя прыгаворы па “справе аналітыкаў Ціханоўскай”

3 ліпеня, Позірк. З “рашучым асуджэннем” нядаўніх завочных выракаў “у дачыненні да групы беларускіх экспертаў, журналістаў і апазіцыйных палітыкаў” выступіла генеральны сакратар Савета Еўропы (СЕ) Марыя Пяйчынавіч-Бурыч, каментуючы вынік “справы аналітыкаў Ціханоўскай”.
“Калектыўны судовы працэс паводле неабгрунтаваных і надуманых абвінавачанняў быў праведзены з відавочным грэбаваннем належнай прававой працэдуры і служыць яшчэ адным яркім напамінам пра сістэматычныя і шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека ў выніку палітычных рэпрэсій у краіне”, — цытуе генсакратара СЕ прэс-служба арганізацыі.
Паводле слоў Пяйчынавіч-Бурыч, у ліку адвольна асуджаных у завочным парадку маюцца партнёры СЕ, якія “раздзяляюць нястомную прыхільнасць агульным еўрапейскім каштоўнасцям — правам чалавека, вяршэнству закону і дэмакратыі”.
“Абуральна, што беларусы працягваюць падвяргацца несправядліваму пераследу і асуджэнню за мірнае і мужнае ажыццяўленне сваіх правоў і нават проста за прафесійную дзейнасць”, — падкрэсліла яна.
Генсакратар СЕ заявіла, што арганізацыя абсалютна салідарная з усімі палітвязнямі ў Беларусі і патрабуе іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Вінаватыя ў прычыненні ім пакутаў павінны быць прыцягнутыя да адказнасці “ў адпаведнасці з міжнародным правам”, лічыць яна.
“Савет Еўропы працягне шчыльна супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ, а таксама з усімі, хто імкнецца да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”, — дадала Пяйчынавіч-Бурыч.
У палітычна матываванай “справе аналітыкаў Ціханоўскай” было 20 абвінавачаных, якія жывуць за мяжой. 1 ліпеня Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў іх да 10–11,5 гадоў пазбаўлення волі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства