Ціханоўская: Супрацоўніцтва з дыктатарам сведчыць аб адсутнасці прыхільнасці дэмакратычным прынцыпам у ШАС

4 ліпеня, Позірк. З асуджэннем уступлення Беларусі ў склад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) выступіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Сяброўства ў арганізацыі “выгаднае толькі рэжыму, а не народу Беларусі”, аўтарытэтныя лідары, на думку палітыка, “не павінны супрацоўнічаць з дыктатарам, які тэрарызуе сваіх грамадзян”, напісала яна ў сацсетцы Х (былы “Твітар”).
Паводле слоў Ціханоўскай, прыняцце афіцыйнага Мінска ў арганізацыю сведчыць аб “адсутнасці прыхільнасці дэмакратычным прынцыпам унутры ШАС”.
4 ліпеня ў Астане (Казахстан) падпісаныя дакументы аб прыняцці Беларусі ў ШАС.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва створаная ў 2001 годзе. Дэкларацыю аб яе заснаванні падпісалі кіраўнікі Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пазней да арганізацыі далучыліся Індыя, Іран, Пакістан.
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


