Ціханоўская ў Дзень незалежнасці ЗША падзякавала краіне за падтрымку беларусаў

4 ліпеня, Позірк. Усіх “сяброў у ЗША” і асабіста прэзідэнта Джо Байдэна павіншавала з Днём незалежнасці 4 ліпеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Сёння мы святкуем 4 ліпеня разам з вамі, аб’яднаўшыся ў нашых агульных каштоўнасцях свабоды і дэмакратыі”, — напісала дэмлідар у сацсетцы Х.
Палітык таксама падзякавала ЗША за падтрымку беларусаў “у іх барацьбе за вызваленне нашай краіны ад тыраніі і абарону нашага суверэнітэту”.
Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з Днём Незалежнасці народу Злучаных Штатаў Амерыкі прапанаваў, нягледзячы на ”палітычныя стэрэатыпы”, “зазірнуць за гарызонт і скласці сваё асабістае ўражанне аб Беларусі, ацаніць яе дасягненні”.
У чэрвені дэмлідар шосты раз наведала ЗША.
28 ліпеня 2021 года прэзідэнт Джо Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
У верасні 2022 года дэмлідар выступіла на мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
У сакавіку 2023 года беларускі дэмакратычны лідар наведала Злучаныя Штаты на запрашэнне Кангрэса.
12 ліпеня мінулага года Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам у Вільнюсе.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейскай нацыяй — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

